14 снежня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт з кіраўніком беларускай дзяржавы на борце прызямліўся ў аэрапорце Унукава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграмай візіту на 15 снежня прадугледжаны перагаворы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі будзе шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.-0-