Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 студзеня 2017, 09:02

Лукашэнка правядзе сёння афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Судана

17 студзеня, Хартум /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе сёння афіцыйныя перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы і члены афіцыйнай дэлегацыі прыбылі ў Хартум напярэдадні. На перагаворах лідараў дзвюх краін плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва.

Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. У прыватнасці, анансавалася падпісанне дагавора аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Суданам.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана 17 студзеня таксама пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум. Згодна з яго праграмай, удзельнікаў мерапрыемства чакае прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Судана, перспектыў прамкааперацыі з кампаніямі гэтай краіны. Размова пойдзе аб супрацоўніцтве ў нафтавай сферы Судана, аграрным сектары. Акрамя таго, будуць разгледжаны магчымасці работы ў Беларусі для суданскіх кампаній.

Па выніках бізнес-форуму чакаецца падпісанне шэрага дакументаў паміж прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і суданскіх кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі