Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 сакавіка 2018, 09:37

Лукашэнка: правальнае міжсезонне - прычына нявыхаду "Дынама-Мінск" у плэй-оф КХЛ

5 сакавіка, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Правальнае міжсезонне - асноўная прычына нявыхаду "Дынама-Мінск" у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі ў дзясятым сезоне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, кіраўнік НАК Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб выніках выступлення мінчан у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што трэнер Гордзі Дуаер стараўся, аднак у клубе была тая ж праблема, што і ў мужчынскай біятлоннай камандзе. "Хакеісты, як і біятланісты перад Алімпіядай, правалілі міжсезонне. Прад'яўляць прэтэнзіі дынамаўцам можна, але толькі за тое, што гэта была нестабільная каманда. Хакеісты "Дынама" перамаглі ў сезоне моцныя каманды, чэмпіёнаў (магнітагорскі "Металург", піцерскі СКА. - Заўвага БЕЛТА), але маглі ўступіць аўтсайдарам", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў "Дынама-Мінск" раней увялі ліміт на легіянераў. "Не трэба нам ствараць тры пяцёркі ў камандзе іншаземцаў, няхай гэта будзе адзін, але ён навучыць беларускіх ігракоў. Няхай айчынныя хакеісты стараюцца і выступаюць у "Дынама". Уведзена строгая сістэма: з беларускіх клубаў лепшыя трапляюць у "Дынама". Неабходны час, каб гэта сістэма ўстаялася і пачала працаваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў галоўнага трэнера "зуброў" Гордзі Дуаера. "Ён адданы сваёй справе чалавек. Гордзі сам хоча ў нас працаваць і можа. Ён НХЛавец, добры чалавек і спартсмен. Цяпер будзем дагаворвацца аб умовах супрацоўніцтва. Каманда не выканала ўмову: не выйшла ў плэй-оф. Аднак цяпер не трэба рабіць рэзкіх рухаў, каб не зламаць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каманда "Дынама-Мінск" у дзясятым сезоне КХЛ заняла 10-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 73 ачкі ў 56 матчах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі