Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 лютага 2018, 11:03

Лукашэнка праваахоўнікам: неабходна бачыць рэальныя праблемы, а не маніпуляваць лічбамі

27 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў ад праваахоўных органаў не захапляцца ведамаснай статыстыкай. На гэтым Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што выкарыстоўваць ведамасную статыстыку трэба для аналізу, а не для самазаспакаення. "Неабходна бачыць рэальныя праблемы, а не маніпуляваць лічбамі", - заявіў Прэзідэнт.

На думку кіраўніка дзяржавы, дэкларуемае зніжэнне крымінальных праяў на 7 працэнтаў у год таксама насцярожвае: "Можа, у нас хутка наогул злачыннасці не будзе? Узнікаюць сумненні ў аб'ектыўнасці гэтай карціны, хоць міністр (МУС. - Заўвага БЕЛТА) мне пастаянна гаворыць, што яго мэта - выключыць гэту "палачную" статыстыку. Так павінна і быць. Патрэбны вынік".

Аляксандр Лукашэнка зноў адзначыў хібы ў барацьбе з карупцыяй. "На жаль, не ўсе праваахоўныя органы працуюць эфектыўна. Паборы, хабары, паднашэнні, махінацыі з бюджэтнымі сродкамі да гэтага часу не выкаранены ў Беларусі", - выказаў нездавальненне кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў міністру ўнутраных спраў і генеральнаму пракурору грунтоўна далажыць па гэтых пытаннях.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што важную задачу па абароне грамадзян вырашаюць органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях. Іх дзейнасць павінна і далей развівацца і ўдасканальвацца, упэўнены ён.

"Дзяржава накіроўвае значныя сродкі на падрыхтоўку прафесійных кадраў і матэрыяльнае забеспячэнне ведамства, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Неабходна адпаведная аддача, рацыянальнае і мэтанакіраванае выкарыстанне фінансавых сродкаў. Вы кожны дзень знаходзіцеся на пярэднім краі барацьбы за бяспеку людзей. Міністра Уладзіміра Вашчанку прашу аб'ектыўна далажыць, якія меры прымаюцца для паляпшэння якасці работы органаў па надзвычайных сітуацыях".

Прэзідэнт запатрабаваў канкрэтных прапаноў ад членаў Савета бяспекі па ўсіх гэтых пытаннях. "Ніякіх самасправаздач. У агульных рысах - што зроблена. А галоўнае - што не ўдалося зрабіць і што будзем рабіць, якія меры трэба ў далейшым прыняць. Нам трэба тут, на пасяджэнні Савета бяспекі, выявіць самыя небяспечныя тэндэнцыі ўнутранай бяспекі нашай краіны і дамовіцца аб мерах, якія мы павінны прыняць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Таму ніякай самасправаздачнасці і самалюбавання, што вы чагосьці тут дасягнулі. Дасягнулі - добра. Цяпер давайце думаць, як далей будзем рухацца".-0-

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць пакаранні за правапарушэнні ў нецвярозым станеЛукашэнка патрабуе ўзмацніць пакаранні за правапарушэнні ў нецвярозым стане
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што асаблівую трывогу выклікаюць трагічныя здарэнні, у тым ліку на дарогах, якія ўчыняюцца пад уздзеяннем алкаголю.

Лукашэнка лічыць недастатковымі меры па папярэджанні насілля ў сям'іЛукашэнка лічыць недастатковымі меры па папярэджанні насілля ў сям
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на агульнае паляпшэнне крымінагеннай сітуацыі ў краіне, зніжэнне колькасці загінулых і пацярпелых ад злачынстваў і правапарушэнняў, назбіралася нямала праблемных пытанняў па забеспячэнні правапарадку і абароне грамадзян.

Лукашэнка чакае ад міліцыі барацьбы з пастаўшчыкамі наркотыкаў, а не пагоні за "драбязой"Лукашэнка чакае ад міліцыі барацьбы з пастаўшчыкамі наркотыкаў, а не пагоні за "драбязой"
"Мы змагаемся супраць наркаманаў, а дзе тыя, хто сёння партыямі пастаўляюць гэту наркату ў Беларусь? Вось хто галоўны злачынец", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь засталася адзіным бяспечным калідорам паміж Захадам і Усходам - ЛукашэнкаБеларусь засталася адзіным бяспечным калідорам паміж Захадам і Усходам - Лукашэнка
"Трэба разумець тое, што Беларусь засталася адзіным бяспечным, спакойным калідорам для перамяшчэння людзей, грузаў, напэўна, і капіталаў з Усходу на Захад і з Захаду на Усход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі