Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 сакавіка 2017, 12:33

Лукашэнка: праваахоўная сістэма Беларусі павінна быць максімальна эфектыўнай і аптымальнай

10 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Праваахоўная сістэма краіны павінна быць не толькі максімальна эфектыўнай, але і аптымальнай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адсутнасць дынамікі развіцця ў праваахоўнай сферы непазбежна прыводзіць да адставання і застою. А для таго, каб рухацца наперад, мы павінны на аснове сістэматычнага аналізу выяўляць існуючыя недахопы ў праваахоўнай сферы і аператыўна іх устараняць. Патрабаванні да работы праваахоўнай сістэмы краіны будуць павышацца - гэта для вас не сакрэт. Яна павінна быць не толькі максімальна эфектыўнай, але і аптымальнай: праваахоўны блок не можа знаходзіцца ў баку ад працэсаў, што адбываюцца ў дзяржаўным апараце ў цэлым", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што аптымізацыя дзяржапарату - гэта не самамэта. Галоўная задача ў тым, каб павысіць якасць дзяржаўнага кіравання.

"Аднак галоўныя патрабаванні да функцыянавання праваахоўнай і судовай сістэм застаюцца нязменнымі. Гэта своечасовае выяўленне і спыненне антыграмадскіх праяў, найстражэйшае выкананне законнасці, недапушчальнасць прыцягнення невінаватых да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

На нараду запрошаны больш за дзве з палавінай сотні ўдзельнікаў. У іх ліку вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, старшыні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, прадстаўнікі МУС, Следчага камітэта, МНС, КДБ, Дзяржпагранкамітэта і ДМК, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў пракуратуры, судовай сістэмы, Дэпартамента фінансавых расследаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі