Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2017, 12:35

Лукашэнка прапануе ў перспектыве прыцягваць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласці

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе ў перспектыве прыцягваць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласці Расіі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксандрам Міхайлавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мяне прыемна здзівіла прапанова нашых спецыялістаў аб тым, што літаральна ў наступным годзе або праз год яны змогуць удзельнічаць у будаўніцтве вашай атамнай станцыі, - сказаў Прэзідэнт. - Калі будзе неабходна, мы гатовы ў гэтай частцы працаваць разам з расіянамі".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наконт гэтага былі і дамоўленасці з "Расатамам", што беларускія спецыялісты павінны навучыцца выконваць асноўныя работы па будаўніцтве АЭС, а ў далейшым змогуць прыцягвацца да ўдзелу ў рэалізацыі аналагічных праектаў у Расіі і іншых краінах.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў краін ужо ёсць вопыт сумеснай работы ў Беларусі на будаўніцтве БелАЭС, а спецыялісты, якія вызваляюцца, заўсёды будуць запатрабаваны. "Там патрэбны вельмі адказныя спецыялісты вузкага профілю", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі