Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 чэрвеня 2018, 10:37

Лукашэнка прапануе ШАС задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчбяспекі

11 чэрвеня, Цындаа /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 чэрвеня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа прапанаваў задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - краіна з традыцыйна моцным і эфектыўным аграрным сектарам, высокатэхналагічнымі вытворчасцю і сельскагаспадарчым машынабудаваннем. Прапануем задзейнічаць магчымасці нашай дзяржавы па пастаўках прадукцыі ўсіх гэтых галін для ўмацавання харчовай бяспекі ШАС", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пасля ўступлення ў 2017 годзе Індыі і Пакістана ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва яе прастора пашырылася практычна да чвэрці тэрыторыі зямной сушы, на якой пражывае амаль палова насельніцтва свету. У гэтых умовах паўнацэнная забяспечанасць прадуктамі харчавання з'яўляецца найважнейшым фактарам далейшага працвітання ШАС і ўмацавання бяспекі ў гэтым вялікім рэгіёне, падкрэсліў Прэзідэнт.

"Старшыня КНР, Прэзідэнт Пуцін, усе кіраўнікі дзяржаў тут вельмі правільна гаварылі пра бяспеку, пра стабільнасць нашай арганізацыі. Але яе ніколі не будзе, калі людзі элементарна не будуць накормлены і апрануты", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама прапанаваў стварыць спецыялізаваную экспазіцыю "АграШАС" на міжнародным форуме аграрыяў "Белагра", які штогод праходзіць у Мінску. Ён запрасіў паўдзельнічаць у ёй у 2019 годзе ўсіх сяброў і партнёраў па арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі