Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2017, 11:45

Лукашэнка прапануе Курскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве

5 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Курскай вобласці Расіі актывізацыю ўзаемадзеяння ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Аляксандрам Міхайлавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На жаль, за папярэднія гады як з Расіяй, так і з рэгіёнамі тавараабарот у нас знізіўся. Аднак пазітыўныя тэндэнцыі ў гэтым годзе даюць упэўненасць у тым, што сумеснымі намаганнямі мы можам выправіць сітуацыю і аднавіць аб'ёмы ўзаемнага гандлю. Гэтаму павінна садзейнічаць актывізацыя ўзаемадзеяння перш за ўсё ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве. Па ўсіх гэтых напрамках у нас ёсць пэўны вопыт, я нават сказаў бы, поспехі", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што Курская вобласць - надзейны партнёр Беларусі, а чарговы візіт кіраўніка рэгіёна беларускі бок разглядае як сведчанне шчырай зацікаўленасці ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

У якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка назваў аснашчэнне Міхайлаўскага горна-абагачальнага камбіната - аднаго з буйнейшых у Расіі і СНД па здабычы і абагачэнні жалезнай руды - беларускай кар'ернай тэхнікай БелАЗ. "Мы зацікаўлены ў прадаўжэнні гэтай работы", - сказаў ён.

З улікам існуючых вытворча-інавацыйных магчымасцей Беларусі і Курскай вобласці таксама трэба сумесна прапрацаваць варыянты пашырэння прамысловых кааперацый. "У складзе вашай дэлегацыі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў рэгіёна, зацікаўленых ва ўмацаванні супрацоўніцтва з ААТ "Планар", Мінскім маторным заводам. Думаю, што такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць сумесна выйсці на вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі сусветнага ўзроўню", - заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт адзначыў, што Курская вобласць дабілася прыкметных поспехаў у сельскай гаспадарцы, і Беларусь магла б садзейнічаць далейшаму развіццю гэтай галіны ў рэгіёне. "У нас вырабляецца шырокі спектр сельскагаспадарчай тэхнікі, мы ўмеем будаваць комплексы для сельскай гаспадаркі з аснашчэннем "пад ключ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва па пастаўках элітнага насення збожжавых і агароднінных культур, мінеральных угнаенняў.

"Мы адкрыты для супрацоўніцтва і гатовы зрабіць усё, на што мы здольны. Усё, што мы ўмеем, вы ведаеце. У тым ліку і жыллёвае будаўніцтва - у нас ёсць вопыт Мазырскага домабудаўнічага камбіната, які будуе ў вас дамы. На 2018 год ёсць кантракт па будаўніцтве дома, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Калі патрэбна тут большая інтэнсіфікацыя, аб'ёмы, мы гатовы разгледзець і падключыць іншыя трэсты. У Беларусі ёсць магутнасці, якія сёння не задзейнічаны, добрыя спецыялісты. Мы зацікаўлены, каб яны працавалі, і калі ў Расіі, то пажадана сваімі калектывамі".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашняя сустрэча дасць магчымасць умацаваць партнёрскія сувязі, якімі ў Беларусі сапраўды даражаць. "Сумеснымі намаганнямі мы зможам дабіцца тых жаданых вынікаў і тых рубяжоў, якія мы перад сабой паставім", - дадаў ён.

У студзені-верасні 2017 года тавараабарот Беларусі з Курскай вобласцю склаў $96,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 40,5 працэнта. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі шын, калійных угнаенняў, сінтэтычных ніцей, грузавых аўтамабіляў, абутку.

У расійскім рэгіёне працуюць некалькі прамых суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускіх вытворцаў. Арганізавана шырокая дылерская сетка па рэалізацыі беларускай прадукцыі машынабудавання, харчовай, лёгкай прамысловасці, тавараў народнага спажывання.-0-

Лукашэнка прапануе ў перспектыве прыцягваць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласціЛукашэнка прапануе ў перспектыве прыцягваць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласці
"Мяне прыемна здзівіла прапанова нашых спецыялістаў аб тым, што літаральна ў наступным годзе або праз год яны змогуць удзельнічаць у будаўніцтве вашай атамнай станцыі, - сказаў Прэзідэнт. - Калі будзе неабходна, мы гатовы ў гэтай частцы працаваць разам з расіянамі".

Курская вобласць плануе заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з Мінскам, Віцебскам і ГроднамКурская вобласць плануе заключыць пагадненні аб супрацоўніцтве з Мінскам, Віцебскам і Гроднам
"Мы маем адносіны з Гомельскай і Магілёўскай абласцямі. У час гэтага візіту будзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з Мінскім гарвыканкамам. Рыхтуюцца таксама пагадненні з Віцебскам і Гроднам", - сказаў Аляксандр Міхайлаў.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі