Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 15:37

Лукашэнка прапануе кампаніям В'етнама выкарыстоўваць Беларусь для выхаду на рынкі Еўропы і ЕАЭС

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кампаніі В'етнама могуць выкарыстоўваць Беларусь у якасці перспектыўнай пляцоўкі для асваення рынкаў краін Еўропы і Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампаніі В'етнама могуць выкарыстоўваць Беларусь у якасці перспектыўнай пляцоўкі для асваення рынкаў краін Еўропы. Для гэтага ёсць добрыя магчымасці і добрая воля беларускага боку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі в'етнамскія кампаніі атрымаюць самыя камфортныя ўмовы для работы. "Прыязджайце, вырабляйце і прадавайце прадукцыю не толькі ў Беларусі, але і на агульнай эканамічнай прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэты маштабны рынак і лагістыка з улікам блізкасці Беларусі да Балтыйскага мора робяць праекты ў нас вельмі выгаднымі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-

МТЗ распрацаваў трактар для кліматычных умоў Паўднёва-Усходняй Азіі
"Прадукцыя Мінскага трактарнага завода ўжо добра вядома ў В'етнаме. Нашым прадпрыемствам распрацавана спецыяльная мадэль трактара для эксплуатацыі ў кліматычных умовах краін Паўднёва-Усходняй Азіі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Беларусь і В'етнам прапрацоўваюць стварэнне сумесных прадпрыемстваў у розных сферахБеларусь і В
"Адразу некалькі перадавых беларускіх прадпрыемстваў, такіх як "Палімайстар", "Фідмаш", "Адані", "Рэгула" і іншыя, разглядаюць магчымасць лакалізацыі зборкі абсталявання ўласнай вытворчасці ў індустрыяльных парках В'етнама", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь разглядае В'етнам як плацдарм для замацавання ў Паўднёва-Усходняй АзііБеларусь разглядае В
"Мы сур'ёзна разглядаем В'етнам як плацдарм для нашага замацавання ў Паўднёва-Усходняй Азіі і сумеснага выхаду з вырабленай прадукцыяй і паслугамі ў краіны АСЕАН", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да бізнес-супольнасці.
Лукашэнка анансаваў кардынальныя меры па развіцці ІТ-індустрыі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-в'етнамскае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных і высокіх тэхналогій набірае абароты і з'яўляецца вельмі перспектыўным.
Лукашэнка назваў 6 перспектыўных галін для развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтваЛукашэнка назваў 6 перспектыўных галін для развіцця беларуска-в
"Узаемадапаўняльнасць нашых эканомік стварае трывалы фундамент для паспяховага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Менавіта таму асаблівую значнасць набываюць форумы, аналагічныя таму, які мы праводзіць цяпер", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
В'етнам гатовы ствараць спрыяльныя ўмовы для паставак беларускай прадукцыі - Чан Дай КуангВ
"В'етнам падтрымлівае кампаніі, якія шукаюць магчымасці для супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва ў сферы інавацыйных тэхналогій, спажывецкіх тавараў і сельскай гаспадаркі", - адзначыў Чан Дай Куанг.
В'етнам мае намер развіваць інвестсупрацоўніцтва з Беларуссю - Чан Дай КуангВ
Паводле яго слоў, В'етнам будзе вітаць беларускія інвестыцыі, асабліва ў машынабудаванні, вытворчасці прамысловага абсталявання.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі