Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 верасня 2018, 12:35

Лукашэнка пракаменціраваў маштабную антыкарупцыйную кампанію ў ахове здароўя

11 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб праблемных пытаннях у сістэме аховы здароўя і кадравых назначэннях растлумачыў маштабныя антыкарупцыйныя мерапрыемствы ў гэтай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, актуальнасць сённяшняй нарады выклікана перш за ўсё неабходнасцю вырашэння праблем, якія назбіраліся ў медыцынскай сферы. "Іх маштаб такі, што ўжо нельга проста абмежавацца новымі назначэннямі", - падкрэсліў ён.

Барыс Андрасюк, Мікалай Кудзяньчук, Валянціна Ігнаценка (злева направа)'

"З мінулага года мне стала паступаць інфармацыя аб тым, што колькасць спраў карупцыйнага характару ў медыцыне рэзка ўзрасла - амаль у два разы. На жаль, факты карупцыі здараюцца ўсюды, але ў ахове здароўя праблема стала не кропкавай, а скразной, сістэмнай. Яна закранула не асобныя службовыя асобы, а закранула практычна ўсю вертыкаль - ад прыватнікаў, ваеннаслужачых, дзяржаўных служачых да Міністэрства аховы здароўя, а можа, і вышэй, следства разбярэцца. Мной была пастаўлена прынцыповая і жорсткая задача - не знайсці "стрэлачнікаў", а літаральна выкарчаваць гэту заразу дашчэнту, дакапацца да галоўных арганізатараў гэтай беззаконнасці. Такім чынам, не трэба было нічога гадаць, гэта было мае даручэнне кантралюючым і праваахоўным органам. Прычыну я вам назваў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як растлумачыў Прэзідэнт, самае важнае было - выявіць перадумовы і прычыны, якія прывялі да ўзбуджэння пакуль 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць дзясяткі мільёнаў долараў злачынных сродкаў. У выніку праведзенай работы амаль 100 чалавек трапілі пад следства. "Калі яно завершыцца, суд вызначыць, хто і наколькі вінаваты. Але тыя факты, якія выкрыты, сумненняў не выклікаюць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама выказаў меркаванне, што пры ўсёй маштабнасці аператыўных мерапрыемстваў Камітэт дзяржаўнай бяспекі спрацаваў спакойна і акуратна. "Я думаю, што і іншыя структуры могуць гэты вопыт пераняць, каб не ламаць арганізацыі, не хапаць каго папала, каб арганізацыі, наколькі гэта магчыма, працавалі, таму што там працуюць людзі. А невінаватыя ні ў якім разе не павінны несці адказнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Усе, хто знаходзіцца ў гэтай зале, не выпадковыя ўдзельнікі. Я палічыў неабходным асабіста запрасіць кіраўнікоў, хто па сваіх функцыянальных і службовых абавязках адказвае за самае дарагое, за багацце нашай краіны - жыццё і здароўе людзей, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Акрамя таго, ахова здароўя - гэта яшчэ і значная частка эканомікі. Там працуе больш нашых грамадзян, чым у сферах транспарту і сувязі разам узятых, - каля 270 тыс. чалавек. А доля аховы здароўя ў валавым унутраным прадукце (3,2 працэнта) не намнога меншая, чым у будаўнічай галіне".

Паводле слоў Прэзідэнта, апошнія паўгода ўсё грамадства было ўзбударажана станам спраў у медыцыне ў сувязі з разглядам правапарушэнняў.

"Я хацеў, каб усе ведалі гэту інфармацыю і не было тых, хто наракае: "Навошта так жорстка?", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта здароўе людзей, і гэта вялікія грошы, якія мы ўкладваем, і якія нехта вырашыў прысвоіць праз цэны на медтэхніку і лякарствы. Менш за ўсё я хачу, каб гэтыя гучныя правапарушэнні негатыўна паўплывалі на стаўленне грамадства да айчыннай аховы здароўя. Такія выпадкі ні ў якім разе не павінны кідаць цень на сумленных і прыстойных работнікаў аховы здароўя, урачоў, медсясцёр. І зразумела, прыстойных людзей у нашай сістэме большасць".

Прэзідэнт запатрабаваў, каб ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці дарэмна, ні ў якім разе ніхто не смее падазраваць чалавека невінаватага. "Але той, хто заблытаўся ў карупцыйным павуцінні, - мы яго адтуль выцягнем і змесцім туды, дзе ён павінен быць. Ні для каго гэта не з'яўляецца сакрэтам, я аб гэтым гавару часта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі