Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

Прэзідэнт 18.02.2018 | 12:08
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на ўчастку нумар 1 Вяснянскай выбарчай акругі нумар 39 Цэнтральнага раёна Мінска, які размешчаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Усяго на выбарах трэба будзе выбраць 1309 мясцовых Саветаў (18 тыс. 111 дэпутатаў). Для ўдзелу ў выбарах зарэгістравана 22 тыс. 289 кандыдатаў у дэпутаты. У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі ў мясцовыя Саветы палітычныя партыі праявілі сябе больш актыўна.

З ліку зарэгістраваных кандыдатамі ў дэпутаты жанчыны складаюць 49,1 працэнта, грамадзяне да 30 гадоў - 5,3 працэнта, дэпутаты дзеючага склікання - 46,5 працэнта. Сярод сацыяльных груп, як і раней, найбольш шырока прадстаўлены работнікі адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, дзяржаўных органаў, прамысловасці, транспарту, будаўніцтва.

У параўнанні з папярэднімі выбарамі колькасць прэтэндэнтаў на дэпутацкія месцы фактычна не змянілася, а сярэдняя колькасць кандыдатаў на выбарчую акругу нязначна павялічылася. Традыцыйна самы вялікі конкурс зафіксаваны ў сталіцы: на адно месца ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў - 4,4 чалавека. Пры гэтым у абласныя Саветы дэпутатаў - 2,3 чалавека, раённыя - 1,3, сельскія - 1,2 і пасялковыя - 1,1.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.