Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2017, 11:25

Лукашэнка прадстаўнікам бізнесу: уносьце канструктыўныя прапановы і нічога не бойцеся

14 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае прадстаўнікоў бізнесу да сумленнага і адкрытага дыялогу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе з членамі рабочай групы па пытаннях удасканалення кантрольнай дзейнасці і выключэння залішніх патрабаванняў да бізнесу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Звяртаюся да прадстаўнікоў дзелавых колаў, асабліва тых, якія тут прысутнічаюць. У працэсе работы вам даводзіцца непасрэдна сутыкацца з мноствам абсурдных патрабаванняў і бясконцай чарадой праверак. Я вас заклікаю да максімальна сумленнага і адкрытага дыялогу ў групе", - сказаў Прэзідэнт.

"Расказвайце аб існуючых праблемах, уносьце канструктыўныя прапановы і - самае галоўнае - нічога не бойцеся", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт гарантаваў, што ніякага націску з боку кантралюючых і іншых структур не будзе. "Гэта я вам абяцаю як кіраўнік дзяржавы", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі