Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2019, 16:33

Лукашэнка пра Зяленскага: яму ніякіх парад не патрэбна - ён выдатна ведае, што рабіць

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі не мае патрэбы ў парадах і выдатна разбіраецца, што і як неабходна рабіць па тых ці іншых пытаннях. Такое меркаванне кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў сёння, адказваючы на пытанне адной з журналістак пасля ўдзелу ў II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сёння пераканаўся, што яму ніякіх пакуль не трэба парад даваць. Ён выдатна ведае, што рабіць. І, самае галоўнае, зробіць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прадстаўніца СМІ таксама панаракала, што пакуль у журналістаў ва Украіне складваюцца напружаныя адносіны з кіраўніком украінскай дзяржавы.

Трэба адзначыць, што на вуліцы і ў будынку, дзе праводзіўся II Форум рэгіёнаў, прэзідэнтаў загадзя чакалі дзясяткі журналістаў, і калі лідары краін прыехалі, то ім давялося літаральна прабірацца скрозь цесныя рады журналістаў, паралельна адказваючы на пытанні, якія цікавілі іх. Нехта пытаў пра ўнутраныя пытанні, нехта пра міжнародную праблематыку. Іншыя ж проста прасілі зрабіць сумеснае сэлфі на смартфон.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адказаў журналістцы наступнае: "У вас? З Уладзімірам Аляксандравічам (Зяленскім) адносіны напружаныя? Я іду за ім і думаю: як ён вас церпіць. Ды вы што, у вас цудоўныя адносіны!"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі