Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 снежня 2018, 13:55

Лукашэнка пра стаўленне да фэйкаў: галоўнае - паглядзець, каму гэта выгадна

14 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці расказаў пра сваё стаўленне да фэйкавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З цягам часу я больш спакойна пачаў рэагаваць на нейкія фэйкі. Тым больш ёсць такі фэйк, які табе на карысць, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Але галоўнае для мяне - паглядзець, каму гэта выгадна і хто гэта распаўсюджвае. Я гавару пра некаторы ўхіл расійскіх сродкаў масавай інфармацыі так востра, таму што ўжо бачу, што гэта адтуль закідваецца. Я не прыхільнік гэтага. Ты лепш у вочы глядзі і скажы або публічна, або ў закрытым рэжыме. Я прыхільнік такой палітыкі, а не закуліснай".

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што на фэйкавыя навіны ў інтэрнэце рэагуе больш спакойна, чым у традыцыйных СМІ. "Можа, я вельмі кансерватыўны, таму ў мяне такое стаўленне да кніг і газет, - дадаў Прэзідэнт. - Я нават інтэрнэтам рэдка карыстаюся: і некалі, і я асабліва да гэтага не імкнуся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі