Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 сакавіка 2018, 13:03

Лукашэнка пра фінансаванне спорту: шалёных грошай не будзе, але за вынік будзем плаціць

29 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Шалёных грошай у пытанні фінансавання спартыўнай галіны ў Беларусі чакаць не трэба, але паказаны вынік будзе дастойна аплачвацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы напярэдадні вялікай нарады ў Прэзідэнта па зімовых відах спорту. Яна рыхтуецца міністрам і кіраўніком Адміністрацыі. Мы вельмі падрабязна, дэталёва разбяром тыя недахопы, памылкі і хібы, якія ў нас ёсць у зімовых відах спорту, зробім адпаведныя высновы. Ужо нямала зроблена. Ужо выбудоўваецца сістэма. Ніякіх шалёных грошай не будзе. За вынік будзем плаціць. І для падрыхтоўкі мы таксама грошай не пашкадуем", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Але і трэнеры, і спартсмены павінны разумець, што ўсялякія там раз'езды за мяжу - закаткі, раскаткі і іншае - гэта таксама ў мінулым. Столькі, колькі трэба ў гарах рыхтавацца, столькі і будзеце рыхтавацца. Але павінен быць вынік", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама рэзка выказаўся адносна выступлення на Алімпіядзе мужчынскай каманды па біятлоне. "Такой ганьбы, як у біятлоне ў мужыкоў, у краіне быць не павінна. Тым больш, што насцярожвае, мы ж зверху падаем уніз. Мяне наогул здзіўляе, калі мужык не можа на ўзроўні іншых прабегчы 10 км. А яшчэ горш - страляць не ўмее, горш за дзяўчат. Гэта што за мужыкі, што гэта наогул за падрыхтоўка і што гэта за трэнер?" - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, ёсць над чым працаваць і ў сферы інваспорту, нягледзячы на тое, што на Паралімпіядзе быў паказаны добры вынік. "Патрэбны добры падбор спартсменаў. І гэта справа трэнераў. Мы дамовіліся, што створым адпаведныя фонды, выдзелім сродкі. Мы таксама спартсменаў забяспечым, якіх вы адбераце для выніку, - сказаў Прэзідэнт. - Але за вынік запатрабуем. Інакш быць не можа. Бо будзе так, як у лыжнікаў - казкі мне расказвалі на працягу пяці гадоў. Дараслі да таго, што на адной пятлі ў здаровых мужыкоў яны прайгравалі ўжо 45 секунд. Гэта што за гонка?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі