Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 15:43

Лукашэнка пра БРСМ і маладзёжны рух: больш-менш нешта адрадзілі, але рухацца трэба

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта ўзняў праблему ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў з грамадскімі арганізацыямі. У якасці прыкладу ён прывёў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, работа з якім павінна быць актывізавана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбранне новага кіраўніка БРСМ (у жніўні гэтага года ім стаў Аляксандр Лук'янаў. - Заўвага БЕЛТА). Я ўжо гаварыў кіраўніку Адміністрацыі: калі мы яму цяпер не дапаможам з напрамкамі дзейнасці БРСМ, мы зноў будзем гаварыць: ды нічым не займаюцца! І пайшло-паехала. Дык з імі трэба працаваць, як працаваў ЦК з намі. Я быў у структуры кіруючых кадраў камсамола. Кожны дзень праз дарогу хадзілі і іх арыентавалі на гэта. Ды і мне давялося займацца, калі я аднаўляў гэту арганізацыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Больш-менш нешта адрадзілі. Але рухацца трэба. Трэба вызначыць напрамкі іх работы, каб гэта моладзь у БРСМ разумела, што так, вось у нас ёсць 12 або 6 напрамкаў, па якіх будзем працаваць".

Паводле слоў Прэзідэнта, некаторыя такія напрамкі ўжо вызначыліся. У іх ліку студатрадаўскі рух. "Добры рух. Людзі працуюць, карысць бачаць. Хто хоча зарабіць, нешта зарабляе. "100 ідэй для Беларусі". Навукова-творчы рух - яго трэба развіваць. Валанцёрскі рух - дапамога старым і гэтак далей і да таго падобнае. Добры рух. Ну і яшчэ шэраг напрамкаў трэба ўзяць з вопыту. І нейкія крэатыўныя напрамкі - тое, што цяпер актуальна для моладзі", - пералічыў Аляксандр Лукашэнка.

"Але трэба сесці і падумаць. Гэта як работа над Канстытуцыяй. Толькі, можа, крыху ўзроўнем ніжэй. Правесці мазгавую атаку і вызначыцца", - сказаў Прэзідэнт.

Ён расказаў, што атрымаў сёння чарговы даклад аб рабоце ў студэнцкіх калектывах і сітуацыі ў студэнцкіх супольнасцях. "Так, гэта не тое, што было ў мінулыя разы. Зусім іншая сітуацыя. Ну дык што, супакоіліся? Усё будзе добра... Хоць ёсць там ачагі пэўныя. Дык трэба працаваць у студэнцкіх калектывах. Трэба з імі размаўляць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы ж ужо маем вопыт тэрытарыяльных дыялогавых пляцовак. А чаму да студэнтаў не пайсці і не арганізаваць гэтыя дыялогавыя пляцоўкі і там з імі не пагаварыць, не паслухаць іх? Ну ўсе ж былі студэнтамі. У кожнага студэнта гарыць-бурліць. Часам 50 працэнтаў не туды, але гэта іх меркаванне. І мы павінны знайсці 50 працэнтаў карыснага для краіны і вылучыць з гэтых студэнцкіх калектываў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі