Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 16:41

Лукашэнка перасцярог сілавікоў ад перагібаў у барацьбе з карупцыяй

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу перасцярог сілавікоў ад перагібаў у барацьбе з карупцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У кожным канкрэтным выпадку трэба вельмі ўзважана падыходзіць да ўзбуджэння крымінальнай справы, сотню разоў падумаць, перш чым навесіць на чалавека кляймо "карупцыянер". На коне лёсы людзей! Ніякай дарэмшчыны быць не павінна!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перакананы, што ў асобных сітуацыях чалавек можа заставацца на волі, пакуль вядуцца следчыя дзеянні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі