Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2017, 09:06

Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі народных артыстаў Расіі Мікалая Растаргуева і Веру Алентаву

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеямі народных артыстаў Расіі Мікалая Растаргуева і Веру Алентаву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Шматлікія паклоннікі ў Беларусі цэняць Вас як таленавітага артыста і музыканта. За гады творчай дзейнасці Вы стварылі мноства твораў, якія пакарылі слухачоў жыццялюбствам, энергіяй і сапраўдным патрыятызмам", - гаворыцца ў віншаванні Мікалаю Растаргуеву.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённая праца артыста будзе і ў далейшым садзейнічаць збліжэнню народаў Беларусі і Расіі, умацаванню дружбы і культурнага супрацоўніцтва паміж імі.

У віншаванні Веры Алентавай адзначаецца шматгранны талент, прафесійнае майстэрства, абаянне і бездакорны мастацкі густ, якія здабылі ёй заслужаную павагу калег і шчырую любоў публікі. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць гледачам радасць, натхненне і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі