28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Іну Макараву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Іну Макараву ведаюць і любяць як таленавітую актрысу, надзеленую нязменнай шчырасцю і абаяннем.
"Вы належыце да выдатнай плеяды акцёраў, без якіх цяжка ўявіць сучаснае мастацтва. Фільмы і спектаклі з Вашым удзелам сталі класікай і не перастаюць захапляць сапраўдных знатакоў прыгожага", - гаворыцца ў віншаванні.-0-