Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2016, 09:00

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Наталлю Белахвосцікаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Любоў да Вашай творчасці аб'ядноўвае гледачоў розных пакаленняў і краін. Маючы рэдкі акцёрскі талент, высокае майстэрства і бездакорны мастацкі густ, Вы ўвасобілі на экране цудоўныя жаночыя вобразы і па праву заслужылі павагу калег і шырокай публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яркія работы Наталлі Белахвосцікавай і ў далейшым будуць садзейнічаць развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі