Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2017, 09:00

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку РСФСР Ірыну Скобцаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы выключнаму акцёрскаму майстэрству, непаўторнаму творчаму стылю, уменню глыбока і тонка разумець характары сваіх персанажаў Вы заваявалі шчырую любоў і прызнанне многіх пакаленняў гледачоў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выразныя і вытанчаныя вобразы, створаныя актрысай у кіно і на тэатральных падмостках, увайшлі ў скарбніцу савецкага і расійскага мастацтва. "Няхай Ваша плённая дзейнасць і ў далейшым дорыць людзям радасць і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі