Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2017, 09:05

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Бэлу Масумян

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Бэлу Масумян з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы з'яўляецеся адным з вядучых майстроў сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Створаныя Вамі незабыўна кранальныя, эмацыянальна багатыя і рамантычныя вобразы гераінь заўсёды хвалявалі публіку сваёй паэтычнасцю, лірызмам і моцным характарам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, высокай ацэнкі заслугоўвае шматгадовая творчая дзейнасць артысткі, накіраваная на развіццё лепшых традыцый нацыянальнай тэатральнай школы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі