Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2017, 09:01

Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народнага артыста Расіі Арыстарха Ліванава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за гады актыўнай і плённай дзейнасці акцёру ўдалося стварыць мноства яркіх разнапланавых вобразаў у спектаклях, фільмах і тэлесерыялах, заслужыць шырокае прызнанне і шчырую любоў гледачоў.

"Няхай Вашы работы і ў далейшым дораць публіцы радасць і натхненне, садзейнічаюць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі