Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 ліпеня 2017, 09:01

Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 80-годдзем народнага артыста Беларусі Дзмітрыя Смольскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з імем Дзмітрыя Смольскага звязаны значныя дасягненні беларускай кампазітарскай школы.

"Сваім яркім талентам, высокім прафесіяналізмам і самаадданым служэннем мастацтву Вы заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў як на радзіме, так і за яе межамі. Слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае Ваша педагагічная дзейнасць, работа па выхаванні таленавітай моладзі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе ўзбагачаць нацыянальную скарбніцу айчыннай музычнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі