Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 ліпеня 2017, 09:08

Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 60-годдзем Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіяева, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі Вас ведаюць як вопытнага і мудрага дзяржаўнага дзеяча, які карыстаецца шырокай падтрымкай суграмадзян і прыкладае ўсе намаганні для забеспячэння працвітання роднай краіны, умацавання яе эканамічнай магутнасці, аўтарытэту на міжнароднай арэне, міру і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што актывізацыя двухбаковага дыялогу адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі і Узбекістана і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага партнёрства на аснове трывалых традыцый дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі дзвюх дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі