Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2018, 09:10

Лукашэнка павіншаваў велагоншчыка Яўгена Каралька з перамогай на чэмпіянаце свету

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў велагоншчыка Яўгена Каралька з перамогай на чэмпіянаце свету на велатрэку ў скрэтчы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены, што гэта пачатак вялікага шляху ў спорце і ты зможаш яшчэ не раз парадаваць беларускіх балельшчыкаў яркімі перамогамі, у тым ліку ў алімпійскіх дысцыплінах. Жадаю табе моцнага здароўя і новых поспехаў!" - гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі велагоншчык упэўнена правёў усю гонку і на фінішы змог апярэдзіць італьянца Мікеле Скартэцыні, які стаў сярэбраным прызёрам, і аўстралійца Калума Скотсана, які заваяваў бронзу. Для беларускай каманды залатая ўзнагарода Яўгена Каралька стала першай на чэмпіянаце свету на велатрэку ў галандскім Апелдорне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі