Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 красавіка 2019, 09:44

Лукашэнка павіншаваў цяжкаатлета Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова з перамогай на чэмпіянаце Еўропы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Твая перамога на чэмпіянаце Еўропы ў дваябор'і, два малыя залатыя медалі, два кантынентальныя рэкорды - яркае і моцнае выступленне! - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэты поспех чарговы раз паказаў, што беларусы - моцныя і таленавітыя людзі, якія здольны на многае.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Яўгену Ціханцову гэтак жа настойліва і ўпарта ісці да новых дасягненняў. "Мы ганарымся нашай камандай!" - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі