Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2016, 09:09

Лукашэнка павіншаваў Ціхана з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Івана Ціхана з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта сапраўдны подзвіг! - падкрэсліў Прэзідэнт. - Табе процістаялі не толькі мацнейшыя кідальнікі планеты. Ты здабыў гэту ўзнагароду, пераадолеўшы каласальны маральны націск і псіхалагічны прэсінг. Насуперак сумненням і нападкам ты выйшаў у сектар і даказаў усім, на што здольны сапраўдны патрыёт свай зямлі".

"Твая валявая перамога - цудоўны прыклад для тысяч хлопцаў і дзяўчат, якія робяць першыя крокі ў жыцці і спорце", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі