Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2017, 09:00

Лукашэнка павіншаваў старшыню ВС Беларусі Валянціна Сукалу з 75-годдзем

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалу з 75-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша добрасумленная, плённая праца - прыклад шчырага служэння свайму народу. Вас ведаюць як прынцыповага і адданага справе кіраўніка, чалавека з высокай унутранай культурай", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Валянцін Сукала, узначальваючы больш як 20 гадоў Вярхоўны суд рэспублікі, унёс вялікі ўклад у станаўленне і рэфармаванне айчыннай судовай сістэмы і сёння з гонарам прадаўжае выконваць адказную работу па забеспячэнні вяршэнства закону, надзейнай абароне інтарэсаў беларускіх грамадзян і дзяржавы.

"Упэўнены, што Вашы прафесійныя навыкі, энергія і заслужаны аўтарытэт будуць і ў далейшым садзейнічаць умацаванню стабільнасці і правапарадку ў грамадстве", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі