Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 ліпеня 2018, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з днём нараджэння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока ацэньваюць поспехі ў сацыяльна-эканамічнай сферы і на міжнароднай арэне, дасягнутыя Узбекістанам пад кіраўніцтвам яго лідара.

"Адкрытыя партнёрскія беларуска-ўзбекскія адносіны, заснаваныя на ўзаемаразуменні і дружбе, дыялог, які актыўна развіваецца на ўсіх узроўнях, і дынаміка ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей дэманструюць зацікаўленасць нашых дзяржаў у нарошчванні плённага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сумеснымі намаганнямі краінам удасца рэалізаваць істотны эканамічны, навуковы, гуманітарны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі