Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2018, 14:26

Лукашэнка павіншаваў Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з юбілеем

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя з юбілеем установы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Паўвекавая гісторыя цэнтра непарыўна звязана з вырашэннем маштабных дзяржаўных задач - барацьбой з эпідэміямі, прафілактыкай захворванняў, забеспячэннем належных умоў жыцця, працы, адпачынку і навучання насельніцтва рэспублікі. І, што асабліва важна, на працягу ўсёй дзейнасці ўстанова дастойна адказвала на выклікі часу", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цэнтр актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі важнейшых ініцыятыў і садзейнічае стварэнню ў краіне ўмоў, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя насельніцтва Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі