Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2016, 10:48

Лукашэнка павіншаваў работнікаў санэпідслужбы з яе 90-годдзем

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў санітарна-эпідэміялагічнай службы з яе 90-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы службе дзяржаўнага санітарнага нагляду ў Беларусі сёння захоўваецца стабільная эпідэміялагічная сітуацыя, якая з'яўляецца важным складнікам сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне праводзіцца мэтанакіраваная работа па стымуляванні здаровых паводзін насельніцтва і стварэнні ўмоў для здаровага ладу жыцця, павышэнні прэстыжу сям'і, фарміраванні ў моладзі ўстойлівых перакананняў аб шкоднасці курэння, п'янства і наркаманіі.

"Упэўнены, што і ў далейшым вы з гонарам будзеце выконваць свае абавязкі, прыкладзяце максімум намаганняў для вырашэння задач па захаванні і ўмацаванні здароўя беларускага народа", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі