Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лістапада 2017, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы з 55-годдзем

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуру з 55-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша прынцыповая пазіцыя ў правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі ў значнай ступені садзейнічае ўмацаванню суверэнітэту Венесуэлы, пашырэнню знешнегандлёвых сувязей", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь разглядае Венесуэлу ў якасці стратэгічнага партнёра ў Лацінскай Амерыцы. "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам ажыццявіць дасягнутыя дамоўленасці ў самы кароткі тэрмін, - адзначыў Прэзідэнт. - Спадзяюся на далейшае развіццё ўсебаковых адносін паміж нашымі краінамі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі