Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2017, 09:14

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта і народ Туркменістана з Міжнародным днём нейтралітэту

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Усеагульнае прызнанне важкага ўкладу Туркменістана ва ўмацаванне міру і бяспекі пацверджана прыняццем Генеральнай Асамблеяй ААН Рэзалюцыі аб Міжнародным дні нейтралітэту. Рэспубліка Беларусь не толькі падтрымала гэта рашэнне, але і стала яго першым суаўтарам, прадэманстраваўшы агульнасць прынцыпаў знешняй палітыкі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што заснаваныя на даверы і ўзаемнай павазе беларуска-туркменскія адносіны будуць і далей паслядоўна развівацца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі