Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 верасня 2018, 20:04

Лукашэнка павіншаваў прэм'ера Японіі з перавыбраннем старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з перавыбраннем старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта перамога сведчыць аб прызнанні вашай дзейнасці па павышэнні дабрабыту і бяспекі грамадзян Японіі, вашых заслугах па ўмацаванні пазіцый краіны на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на далейшае плённае беларуска-японскае супрацоўніцтва і на магчымасць абмеркаваць з Сіндза Абэ ў бліжэйшым будучым перспектывы яго развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі