Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2016, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасці, пажадаўшы міру і працвітання народу брацкай Украіны

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Украіны нязменна характарызуюць павага, падтрымка і ўзаемнае імкненне да ўмацавання добрых, дружалюбных адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння, канструктыўны і адкрыты дыялог атрымаюць далейшае развіццё на карысць беларускага і ўкраінскага народаў.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Пятру Парашэнку моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у яго адказнай дзейнасці, а народу брацкай Украіны - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі