Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лютага 2017, 14:14

Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Івана Міско з 85-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Значным укладам у захаванне і развіццё айчыннага выяўленчага мастацтва, папулярызацыю яго лепшых традыцый і дасягненняў стала Ваша плённая творчасць", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Іван Міско стварыў цэлую галерэю партрэтаў нашых вядомых сучаснікаў, а тэма космасу - адна з галоўных у яго работах.

"Шчырай павагі і ўдзячнасці заслугоўваюць Вашы талент, прафесіяналізм і грамадзянская адказнасць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі