Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 мая 2017, 09:04

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Калягіна з 75-годдзем

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Аляксандра Калягіна з 75-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Яркі талент, працавітасць і мэтанакіраванасць далі магчымасць Вам дасягнуць прафесійных вышынь, заваяваць аўтарытэт і павагу калег, атрымаць шырокае прызнанне гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць творчасць артыста, а тэатр, які ён узначальвае, на працягу многіх гадоў нязменна радуе публіку цікавымі праектамі і запамінальнымі пастаноўкамі.

"Упэўнены, Ваша шматгранная дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі