Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 кастрычніка 2017, 10:04

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 55-годдзем

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага з 55-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Няспыннае імкненне да вырашэння новых творчых задач, прыродны талент, невычэрпная энергія, яркі тэмперамент здабылі Вам заслужанае прызнанне, павагу публікі і калег не толькі ў Расіі, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Дзмітрыя Хварастоўскага ведаюць і любяць як таленавітага артыста і цудоўнага чалавека. "Упэўнены, Ваша плённая дзейнасць і далей будзе дарыць гледачам радасць, натхненне, садзейнічаць развіццю і ўмацаванню культурных сувязей паміж нашымі народамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі