Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лютага 2017, 09:02

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 70-годдзем

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы ўносіце вялікі ўклад у захаванне і развіццё лепшых музычных традыцый Беларусі, садзейнічаеце папулярызацыі нашай музыкі не толькі ў краіне, але і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высокі прафесіяналізм Міхаіла Фінберга, выключнае майстэрства і самаадданае служэнне мастацтву заваявалі сэрцы шматлікіх паклоннікаў. "Слоў шчырай удзячнасці заслугоўвае Ваша работа па пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама актыўная грамадская дзейнасць і ўдзел у важных сацыяльных праектах", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі