Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2017, 09:02

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленку з 70-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваш унікальны талент, артыстычныя здольнасці і адданасць любімай справе заслугоўваюць захаплення і павагі. У вашым выкананні песні, якія сталі шэдэўрамі беларускай эстрады, заўсёды гучаць шчыра і пранікліва, кранаюць сэрцы і натхняюць людзей", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што высокая ўнутраная культура, уменне данесці аўтарскую думку да шырокай аўдыторыі зрабілі Анатоля Ярмоленку і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль "Сябры" папулярнымі ў розных кутках свету.

"Ваша творчая дзейнасць прайшла выпрабаванне часам і працягвае служыць эталонам прафесійнага майстэрства, стала культурным здабыткам Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі