Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 лютага 2017, 09:22

Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з юбілеем і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царкве, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваша праца нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету.

"Мы высока цэнім Вашу дзейнасць па сцвярджэнні ідэалаў дабра, веры, патрыятызму. У наш няпросты час хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей у імя справядлівасці і дапамогі бліжнім, дапамагаюць пераадольваць многія выклікі сучаснасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі