Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2018, 09:02

Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сваім служэннем Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы. Ваш агульнапрызнаны аўтарытэт заўсёды дапамагаў у вырашэнні важных дзяржаўна-царкоўных пытанняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мітрапаліт Філарэт па праву з'яўляецца самым пачэсным іерархам у Беларусі, яго вопыт архіпастыра і настаўніка запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі