Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 сакавіка 2018, 16:24

Лукашэнка павіншаваў Меркель з перавыбраннем на пасаду федэральнага канцлера Германіі

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ангелу Меркель з перавыбраннем на пасаду федэральнага канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Перакананы, што Ваш выключны аўтарытэт, багаты палітычны вопыт будуць садзейнічаць далейшаму развіццю краіны і ўмацаванню яе пазіцый на міжнароднай арэне. Спадзяюся, што новы ўрад ФРГ на чале з Вамі працягне курс на пашырэнне беларуска-германскага дыялогу ў розных сферах і падтрымку працэсу нармалізацыі адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь і надалей будзе заставацца надзейным партнёрам Германіі, у тым ліку ў сумесных намаганнях па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу і забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ангеле Меркель моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Германіі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі