Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 жніўня 2017, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна Другога з днём нараджэння

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Каталікоса ўсіх армян Вярхоўнага Патрыярха Гарэгіна Другога з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

 

«Вы многае робіце для ўмацавання ў грамадстве ідэалаў дабра, міласэрнасці і згоды, уносіце важкі ўклад у развіццё мірнага, канструктыўнага дыялогу паміж рознымі канфесіямі і дзяржавамі», - гаворыцца ў віншаванні.

 

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што нястомная дзейнасць Гарэгіна Другога і ў далейшым будзе садзейнічаць духоўнаму збліжэнню, дружбе, рознабаковаму супрацоўніцтву беларускага і армянскага народаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі