Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2018, 16:15

Лукашэнка павіншаваў калектыў Вялікага тэатра Беларусі з 85-годдзем установы

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гісторыю тэатра пісалі выдатныя майстры, адданыя сваёй справе. Славу яму здабылі цудоўныя салісты, артысты, дырыжоры, рэжысёры і мастакі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўстанова з'яўляецца гонарам і здабыткам нацыянальнай тэатральнай культуры, захоўваючы і развіваючы лепшыя традыцыі акадэмічнага мастацтва, адкрываючы гледачу новыя імёны.

"Прыміце словы ўдзячнасці за вернае служэнне сцэне, пастаянны творчы пошук, арыгінальнасць і яркія эмоцыі, якімі вы дзеліцеся са сваімі паклоннікамі. Няхай слаўная гісторыя тэатра прадоўжыцца гучнымі прэм'ерамі і цікавымі спектаклямі", - пажадаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі