Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лістапада 2019, 10:44

Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 95-годдзем з дня заснавання ВНУ

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны з 95-годдзем з дня заснавання ўстановы адукацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"ВНУ прайшла вялікі і слаўны шлях ад інстытута да буйнейшага ў Беларусі акадэмічнага комплексу па падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў у галіне ветэрынарыі і заатэхнікі, дала пуцёўку ў жыццё больш як 35 тысячам высакакласных спецыялістаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прафесарска-выкладчыцкі склад акадэміі ўнёс важкі ўклад у развіццё айчыннай навукі. "У ВНУ сфарміраваліся аўтарытэтныя навуковыя школы, якія паспяхова працуюць над вырашэннем актуальных праблем аграпрамысловай вытворчасці. Іх інавацыйныя распрацоўкі адпавядаюць сусветным стандартам, садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю жывёлагадоўчай галіны і забеспячэнню экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Перакананы, выкарыстанне найноўшых методык, велізарны педагагічны вопыт і творчы стваральны патэнцыял дадуць магчымасць вашаму калектыву і ў далейшым дабівацца высокіх вынікаў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім студэнтам, выкладчыкам, супрацоўнікам акадэміі здароўя, шчасця і паспяховай рэалізацыі намечаных планаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі