Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2017, 09:01

Лукашэнка павіншаваў калектыў Белкаапсаюза са 100-гадовым юбілеем арганізацыі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў са 100-гадовым юбілеем Белкаапсаюза. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу сваёй векавой гісторыі Белкаапсаюз адыгрывае важную ролю ў сацыяльна-эканамічным жыцці нашай краіны. Сёння гэта шматгаліновая структура, якая ўключае ў сябе вялікую колькасць прадпрыемстваў і арганізацый розных відаў дзейнасці.

"Гандаль і грамадскае харчаванне, нарыхтоўка і вытворчасць прадукцыі, гадоўля каштоўных парод пушных звяроў і ўзвядзенне будынкаў - вось далёка не поўны пералік функцый, што выконваюцца спажывецкай кааперацыяй. Асабліва вялікі яе ўклад у абслугоўванне сельскага насельніцтва. Усё гэта дасягаецца добрасумленнай працай дзясяткаў тысяч прафесіяналаў, адданых сваёй справе", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Белкаапсаюз і ў далейшым будзе нарошчваць аб'ёмы сваіх тавараў і паслуг, знаходзіць новыя рынкі для іх рэалізацыі ўнутры краіны і за мяжой, укараняць перадавыя метады работы з насельніцтвам, умацоўваць кадравы склад арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі