Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2016, 09:20

Лукашэнка павіншаваў Ібрагіма Саідава з бронзавым медалём Алімпіяды ў Рыа

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па барацьбе вольнай Ібрагіма Саідава з заваяваннем бронзавага медаля барцоўскага турніру Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ты ўпарта ішоў да гэтага поспеху і дабіўся яго на дыванах у Рыа-дэ-Жанэйра ў самай цяжкай вагавой катэгорыі дзякуючы сваёй мужнасці, цярпенню і працавітасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У віншаванні адзначаецца, што гэта вельмі важная перамога для беларускай вольнай барацьбы, якая натхніць новыя пакаленні маладых барцоў і трэнераў на самаадданую працу і яркія перамогі на славу беларускага спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі