Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 жніўня 2018, 15:26

Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагву з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Зімбабвэ

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмерсана Мнангагву з перамогай Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюза - Патрыятычнага фронту на ўсеагульных выбарах і яго выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што змены, якія праводзяцца ў Зімбабвэ пад кіраўніцтвам Эмерсана Мнангагвы, будуць садзейнічаць працвітанню краіны і павышэнню якасці жыцця яе народа.

"Спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах даверу і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі